Гадавая праграма прафесійнага развіцця для лідараў/к Goerdeler Kolleg
Праграма Goerdeler Kolleg - праграма прафесійнага развіцця для лідараў/к, якія адстойваюць сацыяльную адказнасць у сферы дзяржаўнага кіравання, бізнесу і грамадзянскай супольнасці. Працягласць праграмы - 1 год. Арганізатары аплочваюць усе выдаткі. З атрыманых заявак на сумоўе будуць запрошаныя да 40 чалавек. Сумоўе будзе праводзіцца ў Берліне 13 і 14 траўня 2019. Арганізатары аплацяць выдаткі, звязаныя з сумоўем (транспарт, харчаванне, пражыванне, медыцынскую страхоўку). З 40 кандыдатаў будуць адабраны 20. Заяўку на ўдзел можна падаць анлайн да 18 лютага 2019.
Праграма складаецца з 5 модуляў:
- Уступны семінар - працягласць семінара 3 тыдні, семінар пройдзе ў Берліне.
- Першая фаза праекта. Пасля ўступнага семінара ўдзельнікі/цы адпраўляюцца дадому і пачынаюць займацца рэалізацыяй праекта, удзельнікам/цам будуць дапамагаць ментары/кі.
- Семінар у сярэдзіне праграмы. Семінар адбудзецца ў сакавіку ў Цэнтральнай Еўропе. Працягласць семінара - 1 тыдзень, на гэтым семінары ўдзельнікі/цы ацэняць у якім стане знаходзіцца іх праект і змогуць параіць адзін аднаму як пераадолець цяжкасці.
- Другая фаза праекта. Пасля семінара ўдзельнікі/цы працягваюць рэалізацыю праекта, якія неабходна скончыць да жніўня.
Заключны семінар. Заключны семінар адбудзецца каля Берліна. На дадзеным семінары ўдзельнікі/цы падзеляцца сваімі вынікамі і пазнаёмяцца з новымі ўдзельнікамі/цамі.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- грамадзяне Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы, Расіі, Турцыі, Украіны;
- скончаная вышэйшая адукацыя;
- некалькі гадоў прафесійнага вопыту на адпаведнай пасадзе;
- выдатнае валоданне нямецкай мовай;
- ідэя інавацыйнага праекта сацыяльнай адказнасці;
- гатоўнасць прысутнічаць і актыўна ўдзельнічаць ва ўсіх семінарах.
Крыніца: bosch-stiftung.de