Фундацыя Thomson Reuters прапануе малыя гранты і стажыроўку для рэпарцёраў (Лондан)

Фундацыя Thomson Reuters прапануе адмысловую праграму для журналістаў з краін, якія развіваюцца, а таксама з Германіі, ЗША і Канады - стажыроўку па падрыхтоўцы рэпартажаў для шырокай грамадскасці пра сусветныя пагрозы і праблемы (змяненне клімату, міграцыя і праблемы ўцекачоў, захоўванне радыёактыўных матэрыялаў і пагрозы тэрактаў, сусветная міратворчасць і г.д.). Журналісты запрашаюцца ў кастрычніку 2016 года ў Лондан на трэнінгі па бяспецы. Рэпарцёры маюць магчымасць атрымаць малы грант на пакрыццё выдаткаў, звязаных з падрыхтоўкай публіцыстычных матэрыялаў, атрымаць падтрымку дасведчаных калег у пытаннях бяспекі і "пітчынгу" навін для міжнародных медыяплатформ.

Патрабаванні да кандыдатаў:

- свабоднае валоданне ангельскай;

- мінімум 3 гады досведу ў журналістыцы.

Вітаюцца кандыдаты, якія маюць досвед у асвятленні сітуацый, звязаных з бяспекай (узброеныя канфлікты, войны, аварыі і да т.п.).

Кандыдаты мусяць прапанаваць тэмы для публіцыстычных гісторый, звязаных з пытаннямі бяспекі ў супольнасці, краіне,  рэгіёне і г.д. Дэдлайн - 12 ліпеня 2016 года. Падрабязнасці - на гэтай старонцы.

Паводле IJnet.org