Фундацыя Jeanne Sauvé: Праграма развіцця лідарскага патэнцыялу (Канада)
чцв, 2016-10-13 14:48
Фундацыя "Jeanne Sauvé" (Канада) прапануе праграму па лідарстве ў Манрэалі.
Запрашаюцца кандыдаты ва ўзросце 25-30 год, якія валодаюць ангельскай (французскай) мовай. Тэма праграмы - інклюзія. Праграма разлічана на 2 гады. На працягу першага года - рэзідэнцыя ў Канадзе, падчас другога года ўдзельнікі вядуць "палявую" працу ў сваіх краінах і супольнасцях. Вітаюцца кандыдаты са спецыялізацыяй у: камунікацыі, праве, экалогіі, палітыцы, мастацтве, бяспецы, рэлігіі, інш.
Для падачы заяўкі неабходна прадставіць:
- фотаздымак;
- транскрыпт з адзнакамі;
- 3 рэкамендацыі (акадэмічная, прафесійная, асабістая);
- апублікаваныя матэрыялы (пры наяўнасці);
- інш.
Дэдлайн - 21 кастрычніка 2016 года. Каб падаць заяўку, калі ласка, націсніце сюды. Падрабязная інфармацыя пра праграму - на гэтай старонцы.
Паводле Adukacyja.info