Фундацыя імя Роберта Боша: Семінар у Берліне па захаванні гістарычнай памяці

З 26 лістапада па 8 снежня 2016 года ў Берліне фундацыя імя Роберта Боша ладзіць семінар "Truth, Justice and Remembrance".

Мерапрыемства прысвечана палягчэнню міжрэгіянальнага вывучэння досведу вырашэння праблем мінулага ў розных сацыяльных кантэкстах. У 2-тыднёвым семінары прымуць удзел 25 прадстаўнікоў пост-канфліктных грамадстваў, якія працуюць у сферы захавання гістарычнай памяці, дакументавання і пошуку праўды канфліктаў.

Удзельнікі семінару змогуць:

- атрымаць веды пра працу з гістарычным мінулым эпохі нацызму ў Германіі і камуністычнага перыяда ГДР у справе публічнага дыскурсу;

- далучыцца да абмену лепшымі практыкамі з прадстаўнікамі постканфліктных грамадстваў;

- развіць лідарскія навыкі і навыкі персанальнага менеджменту;

- папрацаваць над праблемамі, якія стаяць перад іх арганізацыямі, грамадствамі (інш.).

Праграма семінару ўключае наведванне гістарычных месцаў памяці, сустрэчы з прадстаўнікамі палітычнай сферы, грамадская супольнасці, медыя, сведкамі і экспертамі, інш.

Прадугледжаны сесіі па развіцці лідарства і сістэматычнай аналітыцы.

Вітаюцца кандыдаты, якія працуюць у арганізацыях грамадзянскай супольнасці, урадавых інстытуцыях, медыя, якія цікавяцца праблемамі мінулага і захавання гістарычнай нацыянальнай памяці. Патрабуецца добрае валоданне ангельскай мовай - для ўдзелу ў групавых дыскусіях і напісання сваіх думак.

Фундацыя пакрывае выдаткі на вандроўку ў Германію, пражыванне, харчыванне і інш.

Для ўдзелу неабходна даслаць:

- CV (максімум 2 старонкі);

- матывацыйны ліст з апісаннем працоўнага досведу ў сферы захавання гістарычнай памяці з тлумачэннямі падстаў персанальнага ўдзелу ў праграме;

- рэкамендацыйны ліст.

Каб зарэгістравацца, калі ласка, націсніце сюды. Дэдлайн - 15 жніўня 2016 года. Дадатковая інфармацыя - праз е-мэйл: [email protected].

Паводле Edu-Active.com