Фундацыя "Адкрытае грамадства": Конкурс стыпендый для моладзі
Фундацыя "Адкрытае грамадства" аказвае падтрымку маладым актывістам і арганізатарам, якія імкнуцца да новых спосабаў вырашэння праблемаў грамадства. Вітаюцца прапановы блогаў, інфаграфікі, інавацыйных інструментаў адукацыі, новых арганізацыяў.
Стыпэндыяты змогуць ствараць праекты ў розных формах: вядзенне блогу, стварэнне інфаграфікі і візуальныя праекты, інавацыйных адукацыйных рэсурсаў ды інструментаў, стварэнне новых кампаніяў і арганізацыяў, мастацкіх і культурніцкіх праектаў, правядзенне панэльных дыскусіяў, удзел у канфэрэнцыях, прадстаўленне сваіх працаў у грамадскіх месцах.
Да ўдзелу запрашаюцца маладыя людзі ва ўзросце да 30 гадоў, якія маюць уласныя праекты ў вызначаных сферах з валоданнем гутарковай ангельскай мовай.
Памер стыпендыі складае 35 000–50 000 даляраў ЗША.
Кандыдатам неабходна да 15 траўня 2015 запоўніць анлайн-анкету. Больш падрабязная інфармацыя пра конкурс знаходзіцца тут. Па дадатковых пытаннях можна ліставаць на электронны адрас: youth.exchange@opensocietyfoundations.org.
Паводле Ampby.org.