Фонд правоў чалавека і праграма малых грантаў MATRA (Нідэрланды)
З мэтай падтрымкі грамадзянскай супольнасці і развіцця дэмакратыі ў Беларусі Амбасада Каралеўства Нідэрландаў прапануе ўдзел у 2-х грантавых праграмах – Фонду правоў чалавека і праграме малых праектаў "МАТРА".
Амбасада будзе прапаноўваць гранты ня большыя за 25 тыс. еўра.
Праекты мусяць спрыяць працэсам трансфармацыі Беларусі ў плюралістычную і дэмакратычную краіну, садзейнічаць стварэнню моцнай грамадзянскай супольнасці, якая прымае ўдзел у грамадскім жыццi.
Праграма малых праектаў "MATRA"
Прыкладамi прымальных малых праектаў з'яўляюцца наступныя ініцыятывы:
- па ўмацаванні вяршэнства закону,
- скіраваныя на папулярызацыю грамадскага ўдзелу ў разнастайных працэсах,
- стымулюючыя і падтрымліваючыя грамадзянскую актыўнасць;
- па пашырэнні ўплыву няўрадавых арганізацый на трансфармацыйныя працэсы,
- па развіцці інавацыйнай адукацыі ў актыўным грамадстве,
- змяняючыя стаўленне грамадства да фундаментальных правоў чалавека.
Праграма Фонду правоў чалавека
У межах конкурсу Фонда па правах чалавека Амбасада Каралеўства Нідэрландаў будзе падтрымліваць стратэгічныя мерапрыемствы з відавочным упорам на:
- абарону правоў чалавека,
- роўныя правы жанчын,
- роўныя правы ЛГБТ-меншасці,
- свабоду слова, друку і Інтэрнэту, свабоду рэлігіяў і перакананняў,
- абарону правоў бiзнесу.
Да удзелу запрашаюцца НДА і грамадзкія ініцыятывы.
Праектныя прапановы павінны быць адпаведнымі апісаным мэтам праграмаў "МАТРА" і Фонду правоў чалавека. Тэрмін праектаў - не больш за 12 месяцаў. Мэтавыя групы праектаў мусяць несці частку выдаткаў ці працы.
Заяўкі на гранты неабходна падаць на ангельскай мове (варта даслаць таксама варыянт на беларускай і рускай мовах) на е-мэйл: [email protected].
Апошні дзень падачы праектных прапаноў - 15 жніўня 2015 года. Азнаёміцца з узорам праектнай заяўкі можна тут. Па дадатковых пытаннях можна звяртацца па тэл.: + 48 22 559 12 50, + 48 22 559 12 51, альбо на электронны адрас: [email protected].
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на гэтай старонцы.
Паводле: AMPby.org