Fuckup Night «У Беларусі жыць (не)сумна?»
чцв, 2018-07-19 09:04
Цэнтр новых ідэй закрывае серыю дыскусій пра шкодныя ідэі, якія трэба пахаваць, вечарынай у духе fuckup night! Уваход вольны па папярэдняй рэгістрацыі (колькасць месцаў абмежаваная). 26 ліпеня 2018 у культ. цэнтр Корпус, Мінск (пр. Машэрава, 9, корпус 8). Пачатак: 19.30.
Арганізатары запрасілі галоўных рухавікоў краіны, якія распавядуць пра свае самыя цікавыя і смешныя фэйлы. І пра тое, што не памылаецца той, хто нічога не робіць. Таксама госці прарэкламуюць тыя ініцыятывы, якія натхняюць іх саміх.
Спікеры:
- Алена Агарэлашыва - крызіс-менеджарка Dotyk
- Арцём Канцавы - заснавальнік dev.by
- Ігар Кольчанка - дырэктар піяр-агенцтва Sette
- Маргарыта Лазарэнкава - арганізатарка канферэнцыі Emerge, заснавальніца Creative Belarus
- Насця Рагатко - галоўная рэдактарка KYKY.org
- Ягор Рытвінскі - арганізатар Stereo Weekend і Vulitsa Ezha
Мерапрыемства падрыхтавана пры падтрымцы Еўрапейскага Саюза. Меркаванні, выказаныя ў межах мерапрыемства, не адлюстроўваюць афіцыйную пазіцыю Еўрапейскага Саюза.
Крыніца: facebook.com