Freedom House абвесьціў конкурс міні-грантаў

Freedom House абвесьціў конкурс міні-грантаў для падтрымкі грамадзянскіх і інфармацыйных ініцыятыў у Беларусі. Падтрымка памерам ад 3,5 да 10 тысяч даляраў можа быць нададзеная праектам НКА (незалежна ад іх рэгістрацыі) ці фізічных асобаў, што скіраваныя на вырашэнне праблемаў у Беларусі на лакальным і нацыяльнальным узроўнях.

Прыём заявак пройдзе з 15 верасьня 2020 года да 31 студзеня 2021 года, працягласьць праектаў ад 3 да 6 месяцаў (але дзейнасьць па праектах павінная быць скончаная да 31 красавіка 2021 года). Рашэнні аб адборы праектаў будуць прымацца па меры паступлення заяваў пачынаючы з верасня 2020 года.

Аплікацыі могуць закранаць любую важную грамадзкую праблему і спрыяць развіцьцю публічнай дыскусіі і асвядомленасьці адносна праблемных пытаньняў на мясцовым і/ці нацыянальным узроўні (да прыкладу, праблемы, зьвязаныя з экалогіяй, грамадзкім здароўем, сфэрамі культуры, мастацтва, адукацыі і г.д.), а таксама заахвочваць грамадзянскую актыўнасьць і валянтэрства на лакальным і/ці нацыянальным узроўні.

Крыніца: freedomhouse.org

Спасылка на рэгістрацыю.