Free Press Awards - Прэмія для журналістаў
Нідэрландская некамерцыйная арганізацыя Free Press Unlimited ладзіць прэмію Free Press Awards для журналістаў.
Быць намінаванымі на гэтую прэмію могуць журналісты, прыхільныя ідэям свабоды прэсы і доступу да незалежнай інфармацыі. Узнагарода прызначана для прадстаўнікоў прэсы, якія рызыкуюць усім дзеля навіны для грамадскасці, піянерам СМІ, што пракладаюць шлях да роўнасці і справядлівасці, і тым, хто працуе ў цяжкіх умовах.
Намінацыі конкурсу: навічок і самы ўпарты журналіст года.
Пераможца ў першай намінацыі атрымае стыпендыю ў сферы медыя, прэмія ў другой намінацыі складае 15 тыс. еўра. Абодва пераможцы атрымаюць аплочваемую вандроўку на цырымонію ўзнагароджання, якая пройдзе ў Гаазе 2 лістапада 2016 года.
Дэдлайн - 1 верасня 2016 года. Поўная інфармацыя - на гэтай старонцы.
Паводле IJnet.org.