Францыск Скарына і сучаснасць - Конкурс для драматургаў (Беларусь)
Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі, Нацыянальная бібліятэка Беларусі пры падтрымцы "Беларусбанка" ладзяць конкурс "Францыск Скарына і сучаснасць" на лепшыя драматургічныя творы.
Конкурс прымеркаваны да 525-годдзя са дня нарадзінаў беларускага першадрукара і асветніка Францыска Скарыны, а таксама да 500-годдзя беларускага кнігадруку.
Мэта конкурсу для драматургаў - узбагачэнне рэпертуару драматычных тэатраў Беларусі, адлюстраванне вялікага гістарычнага значэння асветніцкай дзейнасці Скарыны і яго спадчыны для сучаснікаў.
Намінацыі конкурсу:
- Гістарычная п'еса.
- Сучасная п'еса.
- П'еса па матывах.
- Інсцэніроўка.
- Сцэнічная ідэя.
Аўтары-канкурсанты мусяць даслаць творы на е-мэйл: [email protected]. Дэдлайн - 31 жніўня 2016 года. З умовамі конкурсу можна азнаёміцца тут. Даведкі па тэл.: (029) 136 56 76 (спадар Алесь Марчанка, куратар праекта).
Паводле Budzma.by.