Французская мова: Экзамены DELF/DALF (Мінск)

Амбасада Францыі ў Беларусі запрашае на восеньскую і вясновую экзаменацыйныя сесіі на атрыманне сертыфікатаў пацверджання валодання французскай мовай DELF/DALF.

Моўныя іспыты восеньскай сесіі будуць праходзіць з 5-га па 16-га кастрычніка 2015 года. Запіс на аплату экзамену ажыццяўляецца з 30-га жніўня па 4-га верасня па тэл. Амбасады: (017) 229 18 07, запіс на іспыт ладзіцца з 7-га па 11-га верасня 2015 года.

Экзамены вясновай сесіі пройдуць з 4-га па 15 красавіка 2016 года. Папярэдняя рэгістрацыя ўдзельнікаў будзе ажыццяўляцца з 25-га па 29-га студзеня па тэл.: (017) 229 18 07.

Інфармацыя пра экзамены знаходзіцца на гэтай старонцы.

 

Паводле AmbaFrance-by.org.