Фотавыстава ў Мінску - Энергія жыцця. Чарнобыль. 30 год
Грамадская арганізацыя "Беларускі зялёны крыж" запраше на фотавыставу "Энергія жыцця. Чарнобыль. 30 год".
Адкрыццё экспазіцыі адбудзецца 13 красавіка 2016 года а 16-й гадзіне ў галерэі "Ўніверсітэт культуры" (Мінск, Палац Рэспублікі, Кастрычніцкая плошча, 1).
Выстава прысвечана трыццатым угодкам катастрофы на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі (Украіна). У экспазіцыі - працы фотамастакоў, якія ўдзельнічалі ў пленэры ў Брагінскім раёне (Беларусь) у красавіку 2015 года. Пленэр прайшоў у межах рэалізацыі праекту міжнароднай тэхнічнай дапамогі "Развіццё патэнцыялу сеткі сямейных клубаў у Чарнобыльскай зоне з мэтаю паляпшэння сацыяльна-эканамічнай сітуацыі", які фінансуецца Еўразвязам.
Значную частку экспазіцыі складаюць працы беларускага фатографа Сямёна Шаўцова - фотаздымкі, зробленыя ў Брагінскім раёне (Беларусь) на працягу апошняга десяцігоддзя.
Выстава працуе да 23 красавіка 2016 года з 11:00 да 19:00 (аўторак-субота). Уваход вольны.
Даведкі па тэл.: (017) 327 26 12. Падрабязнасці - тут.
Паводле GreenCross.by.