Фотаконкус Thomson Reuters

Фундацыя "Thomson Reuters" (пры падтрымцы кампаніі "Microsoft") прымае працы на конкурс "Trust Women Photo Award", прысвечаны выдатным жанчынам, якія бяруць ініцыятыву ў свае рукі і садзейнічаюць паляпшэнню жыцця ўласных сямей, супольнасцей і грамадства ў цэлым.

Удзельнікі фотаконкурсу мусяць даслаць адзін фотаздымак на тэму "Гэта здарылася, дзякуючы жанчынам" ("Women Make It Happen"). Дзевяць фіналістаў конкурсу атрымаюць смартфоны Microsoft Lumia 930 і мусяць з іх дапамогай зрабіць дадатковыя фатаграфіі. Лепшы фотаздымак будзе дэманстравацца на канферэнцыі "Trust Women" у Лондане, якая пройдзе ў лістападзе 2015 года. Пераможца конкурсу атрымае аплочаную паездку для ўдзелу ў курсе мабільных журналістаў.

Заяўкі прымаюцца да 19 лютага 2015 года. Каб атрымаць больш падрабязную інфармацыю, націсніце сюды.

Паводле Ijnet.org.