Фотаконкурс Siena International Photography Awards (удзел ад 20€, галоўны прыз 1500€)
пят, 2017-11-24 09:04
У фотаконкурсе Siena International Photography Awards могуць браць удзел як фатографы-прафесіяналы, так і аматары з розных краін. Пераможца атрымае тытул "Фатограф Года" па версіі конкурсу SIPAContest 2018 і грашовы прыз - 1500€, які будзе ўручаны пераможцу ў выглядзе прызавога сертыфікату падчас цырымоніі ўзнагароджання. Дэдлайн - 31 студзеня.
Катэгорыі конкурсу: свабодны колер, манахром, падарожжа, людзі і партрэты, прырода, жывёлы ў натуральным асяроддзі пасялення, архітэктура і гарадскія пейзажы, спорт, пырскі колеру.
Удзел у конкурсе платны:
- для прафесійных фатографаў і аматараў кошт удзелу ад 20 € да 35 €;
- для маладых фатографаў (малодшай 20 гадоў) - ад 0 € да 15 €
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- Фотаконкурс Siena International Photography Awards адкрыты для ўдзелу фатографаў-прафесіяналаў і аматараў родам з розных краін свету.
- Неабходна зарэгістравацца на сайце конкурсу і падаць на разгляд свае працы.
- Для ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца работы, якія ўжо прымалі ўдзел у іншых конкурсах і / або былі выдадзеныя.
Крыніца: sipacontest.com