Фотаконкурс Нацыянальнай партрэтнай галерэі ў Лондане

Да ўзделу ў конкурсе сучаснага партрэту запрашаюцца фатографы ва ўзросце ад 18-ці год з усяго свету.

Конкурс імя Тэйлара Уэсінга ладзіць Нацыянальная партрэтная галерэя ў Лондане. На конкурс можна дасылаць партрэты, якія перадаюць унікальнасць асобы. Гран-пры конкурсу складае 15 тыс. фунтаў сцерлінгаў. Фіналісты таксама атрымаюць грашовыя прызы, памер якіх вызначыць журы конкурсу.

Фатографы ва ўзросце да 30 года могуць таксама стаць суіскальнікамі прэміі імя Джона Кобала (пераможца атрымае прыз у памеры 4-х тыс. фунтаў сцерлінгаў і замову ад Галерэі на стварэнне партрэту вядомай асобы, звязанай з брытанскай кінаіндустрыяй).

Унёсак канкурсанта складае 28 фунтаў сцерлінгаў. Кожны канкурсант можа даслаць максімум 6 фотаздымкаў. Дэдлайн - 5 ліпеня 2016 года.

Падрабязнасці - на гэтай старонцы.

 

 

 

Паводле IJnet.org.