Фотаконкурс "Моладзь стварае кантакты паміж людзьмі"
Форум грамадзянскай супольнасці "Ўсходняга партнёрства" прапануе ўдзельнічаць у фотаконкурсе "Моладзь стварае кантакты паміж людзьмі". Пераможцы конкурсу будуць вызначаны журы з улікам электроннага галасавання праз Фэйсбук і атрымаюць прызы Рэсурснага цэнтра SALTO Ўсходняй Еўропы і Каўказа. Гран-пры - удзел у міжнародным моладзевым мерапрыемстве ў 2016 годзе.
Лепшыя фотаздымкі будуць удзельнічаць у фотавыставе ў Кіеве на 7-й Асамблее Форуму грамадзянскай супольнасці "Ўсходняга партнёрства" 9-21 лістапада 2015 года.
Галасаванне за лепшыя фатаграфіі арганізатары конкурсу ладзяць у гэтай групе на Фэйсбуку.
Удзельнікі конкурсу мусяць даслаць ад 1 да 5 фатаграфій разам з запоўненай анкетай на е-мэйл: [email protected].
Дэдлайн - 9 лістапада 2015 года. Падрабязная інфармацыя пра конкурс - тут.
Паводле EaP-CSF.eu.