Фотаконкурс Magnum Photography Awards 2016

Фотаагенцыя Magnum і анлайн-выданне LensCulture запрашаюць да ўдзелу ў сумесным конкурсе "Magnum Photography Awards 2016". Арганізатары вызначаць 12 пераможцаў і 20 фіналістаў у 6-ці намінацыях: "Дакументальная фатаграфія", "Вулічная фатаграфія", "Партрэт", "Мастацкая фатаграфія", "Рэпартажная фатаграфія", "Адкрытая катэгорыя". Яшчэ 7 аўтараў будуць вызначаны ў катэгорыі "Выбар журы" і 5 маладых фатографаў атрымаюць "Студэнцкую прэмію".

Аўтары могуць дасылаць на конкурс як адзіночныя здымкі, так і фотасерыі (фармат JPEG, максімальны памер 10 Мб, 1200-2000 пікселяў па доўгім баку).

Удзел платны. Дэдлайн - 24 траўня 2016 года. Падрабязнасці - па спасылцы.

Паводле ZНЯТА.