Фотаконкурс Leica Oskar Barnack
Прафесійныя і пачынаючыя фатографы могуць узяць удзел у конкурсе на атрыманне прэміі "Leica Oskar Barnack".
На конкурс неабходна даслаць серыю фатаграфій (10-12 здымкаў), прысвечаных узаемасувязям людзей і навакольнага асяроддзя.
Конкурс уключае 3 намінацыі: прэмію для фатографаў-пачаткоўцаў (ва ўзросце да 25 год - Newcomer Award), грамадскую прэмію (Public Award) і прэмію для прафесіяналаў. На конкурс можна дасылаць фатаграфіі, зробленыя ў 2015 і 2016 годзе.
Пераможца конкурсу атрымае прэмію ў памеры 25 тыс. еўра, фотакамеру "Leica M" і набор аб'ектываў на суму ў 10 тыс. еўра. Прыз у намінацыі для пачаткоўцаў - прэмія ў 10 тыс. еўра і фотокамера з аб'ектывамі на суму 10 тыс. еўра. Пераможца ў намінацыі "Public Award" атрымае 2,5 тыс. еўра.
Дэдлайн - 15 красавіка 2016 года. Умовы конкурсу і падачы заяўкі можна знайсці тут.
Паводле IJnet.org.