Фотаконкурс Grand Prix у Польшчы (удзел 25€)

Фонд Foundation of Visual Education ладзіць фотаконкурс Grand Prix Fotofestiwal. Конкурс дае магчымасць фатографам прадставіць свае работы на фотофестывалі Łódź ў Польшчы. Гран-пры - 10 000 злотых (каля 2500 €). Дзесяць лепшых фатаграфій стануць часткай выставы ў Польшчы, штогод выставу наведваюць каля 20 000 гледачоў. Працы яшчэ 10 фатографаў будуць прадстаўлены ў слайд-шоў на фотафестывалях, якія праводзяцца партнёрамі мерапрыемства. Апошні тэрмін падачы заявак: 27 лістапада.

Фотафестываль быў заснаваны ў 2001 годзе і стаў адным з першых мерапрыемстваў, прысвечаных фатаграфіі ў Польшчы. Гэта была спантанная ініцыятыва студэнтаў і выкладчыкаў кафедры сацыялогіі. З тых часоў змяніліся і фатаграфія, і спосабы арганізацыі культурных мерапрыемстваў. Гэта датычыцца і фотафестывалю, арганізавана іншая перспектыва мерапрыемства, патрэбы гледача змяніліся. Тым не менш фотафестываль па-ранейшаму застаецца месцам для дэманстрацыі фатаграфій розных тыпаў і жанраў, форумам для абмеркавання мастацтва і грамадства, месцам матывацыі для пошуку альтэрнатыўных метадаў экспанавання фатаграфіі. Але перш за ўсё - гэта месца сустрэчы і знаёмства многіх людзей.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • Прымаць удзел могуць фатографы любой нацыянальнасці, грамадзянства, ўзросту. Таксама няма абмежаванняў адносна тым фатаграфій.
  • Канкурсантам неабходна прадаставіць адзін або два праекты, якія складаюцца з 10 - 20 фатаграфій (гэта можа быць серыя здымкаў або могуць быць індывідуальныя здымкі).
  • Фотаздымкі павінны быць не менш 1500 пікселяў і ня больш за 1700 пікселяў.
  • Удзел у конкурсе платны - 25 €
  • Заяўку можна падаць на афіцыйным сайце.

 

Крыніца: picter.com