Фотаконкурс FIPCOM прымае працы
Арганізацыя "Fujairah Culture and Media Authority" (FCMA) у партнёрстве з агенцыяй "France-Presse" (AFP) і выданне "National Geographic" ладзяць міжнародны конкурс для фотажурналістаў "Fujairah International Photojournalism Competition" (FIPCOM).
Мэта конкурсу - развіццё фотажурналістыкі ў рэгіёне Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў і прамоўцыя дэмакратычных каштоўнасцей.
Катэгорыі фотаконкурсу: фотаздымак для навінаў, серыя фотаздымкаў для навінаў (15-20 фота), фотаздымак на спартовую тэматыку, серыя фотаздымкаў на спартовую тэматыку (15-20 фота). Галоўны пераможца конкурсу атрымае прыз і 15 тыс. еўра. Удзельнікі, якія зоймуць першыя месцы ў кожнай з катэгорыяў атрымаюць грашовыя прызы памерам у 3 тыс. еўра. Працы пераможцаў фотаконкурсу будуць дэманстравацца на выставах у Парыжы і ў эміраце Фуджэйра.
Заяўкі прымаюцца да 28-га лютага 2015 года.
Для атрымання дадатковай інфармацыі націсніце сюды.
Паводле Ijnet.org.