Фотаконкурс Felix Schoeller Photo Award. Галоўны прыз - 10.000 еўра
Прафесійныя фатографы і фотааматары запрашаюцца да ўдзелу ў конкурсе Felix Schoeller Прафесійнае журы абярэ пераможцаў у розных катэгорыях. Фотапрацы будуць прымацца да разгляду з 1 студзеня па 31 траўня 2017 г. Галоўны прыз складае 10 тыс. еўра. Узнагарода за перамогу ў асобнай катэгорыі – 2 тыс. еўра.
Для прафесіяналаў:
1. партрэт
2. краявід/прырода
3. архітэктура/прамысловасць
4. фотажурналістыка
5. вольны выбар/канцэптуальнае фота
Фатографы, якія знаходзяцца толькі ў пачатку сваёй кар’еры, могуць падаць на разгляд журы фотаздымкі толькі ў адной катэгорыі – катэгорыі для пачаткоўцаў (фота любога жанру)!
Прызы
• Галоўны прыз — 10,000 €;
• Пераможцы асобных катэгорый атрымаюць па 2,000€;
• Лепшы фатограф-аматар атрымае прыз памерам 5,000 € наяўнымі ці фотаабсталяваннем (прызы вылучае кампанія Olympus);
• Лепшыя працы будуць узятыя на выставу Оснабрукскага музея гісторыі культуры (Германія).
У конкурсе могуць браць удзел:
• прафесійныя фатографы, не меней 50% заробка якіх складае праца фатографам;
• фатографы-пачаткоўцы (памочнікі або асістэнты прафесійных фатографаў);
• нацыянальсць, пол і узрост значэння не маюць.
Больш падрабязна можна даведацца тут:
Паводле: news.felix-schoeller-photoaward.com