Фотаконкурс фатографаў-геолагаў ад National Geographic (гран-пры - 7500$)

National Geographic прымае заяўкі на ўдзел у конкурсе National Geographic Nature Photographer. Арганізатары шукаюць фатаграфіі, якія апавядалі б гісторыі пра навакольнае асяроддзе і свет. Удзел у конкурсе платны - 15$. Канкурсантам неабходна запоўніць анлайн заяўку. Апошні тэрмін падачы - 17 лістапада 2017 г.

З 1 па 11 снежня 2017 г. будзе праходзіць галасаванне за фатаграфіі. Фотаздымкі, якія набралі найбольшую колькасць галасоў, атрымаюць прыз глядацкіх сімпатый. Катэгорыі конкурсу: дзікая прырода, пейзаж, жыццё ў паветры, жыццё пад вадой.

Прызы:

  • Грна-Пры - 7500 $, фатаграфія будзе апублікаваная ў часопісе National Geographic.
  • Пераможца кожнай з катэгорый атрымае 2500 $.

 

Патрабаванні да фатаграфій:

  • прымаюцца толькі лічбавыя фатаграфіі;
  • не больш 20МВ;
  • фармат JPEG ці .jpg;
  • не менш 1600 пікселяў па шырыні;
  • фатаграфіі павінны быць зробленыя на працягу апошніх 2-х гадоў;
  • фатаграфіі, якія ўжо прымалі ўдзел у адным з конкурсаў National Geographic, НЕ прымаюцца;
  • кожная фатаграфія павінна быць унікальнай працай канкурсанта.

 

Крыніца: photography.nationalgeographic.com