Фотаконкурс «Эканоміка і рамёствы» (галоўны прыз 3750€)

Мэта фота-конкурсу «Эканоміка і рамёствы» — падтрымка мастацтва фатаграфіі і фатографаў для ўмацавання нацыянальных і міжнародных камунікацыйных каналаў з мэтай узняцця пытання важнасці рамёстваў праз фатаграфію і раскрыць міжнародную дасведчанасць аб рамёствах у розных грамадствах. Удзел бясплатны. Конкурс мае адну катэгорыю і анлайн прымаюцца каляровыя і чорна-белыя фатаграфіі да 16 лістапада 2018.

Як прадуктыўнасць эканомікі, рамёствы адлюстроўваюць культурныя каштоўнасці грамадства праз разнастайнасць і агульную мову, выражэнне. Развіваючыся вакол адносіны майстра і вучня, і перадаючыся з пакалення ў пакаленне, рамёствы ўзнікаюць як вынік цяжкай працы і навучання. Гэта сфера, якая робіць унёсак не толькі ў эканоміку, але і ў агульную культуру грамадства.

Прызы:

  • 1-е месца - залаты медаль і TRY 20,000 (3750 EUR)
  • 2-е месца - сярэбраны медаль і TRY 15,000 (2810 EUR)
  • 3е месца - бронзавы медаль і TRY 10,000 (1870 EUR)
  • 10 спецыяльных прызоў - TRY 2,500 (460 EUR)
  • спецыяльны прыз (за фатаграфію, зробленую ў Турцыі) - TRY 2,500 (460 EUR).


Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • браць удзел могуць як прафесійныя фатографы, так і аматары;
  • старэйшыя за 18 гадоў;
  • кожны канкурсант/ка можа падаць не больш за 4-х фатаграфій;


Крыніца: tfsfonayliyarismalar.org