Фотаконкурс для жанчын (удзел 25£, прыз - 5000£)

PHmuseum прадстаўляе новы штогадовы конкурс, мэта якога - падтрымка жанчын-фатографаў. Грант пойдзе на падтрымку працы і кар'еры фатографаў жанчын усіх узростаў і нацыянальнасцяў, якія працуюць ва ўсіх жанрах фатаграфіі. Конкурс закліканы падтрымаць фатографаў новага пакалення і прасунуць гісторыі, паказаныя з жаночай пункту гледжання як адказ на барацьбу з жаночай дыскрымінацыяй у індустрыі. Дэдлайн: 12 кастрычніка.

Прызы:

  • Першае месца - 5000 £, удзел у фестывалі Photo Vogue Festival 2017, публікацыя ў YET Magazine і прасоўванне музеем PHmuseum.
  • Другое месца - 2000 £, удзел у фестывалі Photo Vogue Festival 2017, публікацыя ў YET Magazine і прасоўванне музеем PHmuseum.
  • Трэцяе месца - 1000 £, удзел у фестывалі Photo Vogue Festival 2017, публікацыя ў YET Magazine і прасоўванне музеем PHmuseum.
  • Таксама будуць прызы глядацкіх сімпатый і прыз - New Generation Prize

 

Патрабаванні да кандыдатак:

У конкурсе могуць прымаць удзел фатографы-жанчыны ўсіх нацыянальнасцяў, якім ужо споўнілася 18 гадоў.

Як прыняць удзел:

  • Неабходна стварыць рахунак і пацвердзіць адрас сваёй электроннай пошты.
  • Дадаць праект з 8 - 20 фотаздымкаў звязаных адной тэмай або канцэптам. Не менш за 4 з якіх павінны быць зробленыя пасля 1 студзеня 2015.
  • Рэкамендаваныя параметры - 1000px па кароткім боку і менш 5МВ, фармат - Jpg або Jpeg.
  • Падайце сваю гісторыю. Вынікі конкурсу будуць вядомыя ў лістападзе 2017.
  • Пры рэгістрацыі праекта да 21 верасня 2017 неабходна заплаціць 15£, пасля 22 верасня 2017 - 25£.

 

Крыніца: phmuseum.com