Фотаконкурс часопіса Smithsonian (Злучаныя Штаты)
пан, 2015-09-28 15:00
Часопіс "Smithsonian" прымае заяўкі на штогадовы фотаконкурс. Запрашаюцца фатографы-прафесіяналы і аматары.
Кандыдаты мусяць прадставіць да 15 фатаграфій у кожную з 7-мі намінацый: апрацаваныя фота; амерыканскія уражанні; людзі; свет прыроды; вандроўкі і фатаграфіі, зробленыя мабільнымі тэлефонамі; экавандроўкі.
Пераможца ў катэгорыі "экавандроўкі" атрымае 2 аплочаныя авіабілеты (ў два бакі) ў любое месца ў Севернай Амерыцы, Карыбскім рэгіёне ці Цэнтральнай Амерыцы. З умовамі конкурса і падачай заяўкі можна азнаёміцца тут.
Дэдлайн - 30 лістапада 2015 года.
Паводле Ijnet.org.