Фотаконкурс Big Picture (удзел 25$, гран-пры 5000$)
пят, 2018-01-05 09:50
Big Picture - конкурс для фатографаў з усяго свету. Мэта конкурсу - адзначыць і адлюстраваць разнастайнасць жыцця на Зямлі і натхніць людзей на дзеянні па абароне і захаванню гэтага жыцці пры праз малюнкі. На конкурс прымаюцца фатаграфіі прыроды, жыцця, фатаграфіі аб ахове прыроды. Апошні тэрмін падачы здымкаў - 2 сакавіка.
Катэгорыі конкурсу:
- жыццё ў дзікай прыродзе
- жыццё птушак;
- пейзажы, вадаспады і флора;
- жыццё ў вадзе;
- мастацтва прыроды;
- людзі / прырода
- серыі здымкаў: капсула часу
Гран-пры - 5000 $, таксама праца пераможцы будзе выстаўлена на штогадовай выставе ў Акадэміі California Academy of Sciences. Пераможца ў кожнай катэгорыі атрымае 1000 $ наяўнымі і іх працы таксама будуць выстаўлены на выставе. 6 фіналістаў атрымаюць сертыфікат.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- У конкурсе могуць прымаць удзел фатографы з усяго свету.
- Удзел у конкурсе платны: 25$ за 10 фатаграфій у любой катэгорыі, 15$ за серыю здымкаў (3 - 5 фотаздымкаў).
- Кожны зарэгістраваны электронны адрас можа падаць да 10 фатаграфій. Рэгістраваць можна безлімітную колькасць электронных адрасоў.
Крыніца: bigpicturecompetition.org