Фотаконкурс Allard Prize 2018: лідарства і мужнасць у барацьбе з карупцыяй (прыз 650 еўра)
Фотаконкурс Allard Prize праводзіцца 2 разы на год. Фотаздымкі можна прысылаць на працягу ўсяго года. Фотаздымкі павінны адлюстроўваць тэму конкурсу: лідарства і мужнасць у барацьбе з карупцыяй. Таксама прымаюцца фатаграфіі, якія дэманструюць карупцыю і парушэнне правоў чалавека ў развітым свеце. Апошні тэрмін падачы - 1 траўня.
Пераможцаў вызначаюць 2 разы на год: 1 траўня і 1 лістапада. Спіс пераможцаў можна знайсці на сайце арганізатараў і ў сацыяльных сетках. Аўтар лепшай фатаграфіі атрымае 650 еўра. Фотаздымак пераможцы, імя пераможцы і кароткае апісанне будуць выстаўлены на вэб-сайце Allard Prize на працягу 6 месяцаў.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- ужо дасягнулі паўналецця;
- абмежаванняў па месцы пражывання і грамадзянстве няма;
- члены журы конкурсу і члены камітэта конкурсу не могуць браць удзел у конкурсе.
Як падаць заяўку? Кожны канкурсант можа падаць фатаграфію і кароткае апісанне фатаграфіі (не больш за 1200 знакаў). У апісанні трэба пазначыць як фатаграфія апісвае тэму конкурсу: смеласць і лідарства ў барацьбе з карупцыяй і кароткую біяграфію. Заяўка падаецца анлайн.
Крыніца: allardprize.org