Фотаконкурс Адваротны бок міграцыі
чцв, 2016-05-12 17:09
Фотааматары і фотапрафесіяналы з усяго свету запрашаюцца да ўдзелу ў конкурсе "Адваротны бок міграцыі".
Мэта фотаконкурсу - паказаць пазітыўныя бакі працэсаў міграцыі (для мігрантаў, для грамадстваў), які ўнёсак яна робіць у развіццё грамадства. Крытэры ацэнкі фотаздымкаў: значнасць, крэатыўнасць, аповед асабістай гісторыі (адпаведны тэме конкурсу), пазітыўныя аспекты міграцыі (патэнцыял для развіцця, г.д.). Удзельнікі конкурсу, малодшыя за 16 гадоў, мусяць мець дазвол бацькоў/апекуноў на ўдзел.
Пераможцы конкурсу атрымаюць камеры GoPro HERO4 Black.
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна стварыць рахунак і запоўніць анлайн-анкету. Дэдлайн - 15 траўня 2016 года. Падрабязнасці - тут.
Паводле MladiInfo.eu.