Фотаконкурс 21st Luis Valtueña Humanitarian Photography Award
аўт, 2017-08-22 08:49
Прафесійныя фатографы і фатографы-аматары могуць прыняць удзел у конкурсе "21st Luis Valtueña Humanitarian Photography Award". Конкурс адкрыты для фатографаў з усяго свету. Пераможца атрымае 6000€ на рэалізацыю фота-праекта, які складаецца з 50 фатаграфій і відэароліка працягласцю ў 30 хвілін. Праект павінен мець стаўленне да працы арганізацыі Médicos del Mundo у Іспаніі ці ў іншай краіне. Дэдлайн: 10 лістапада.
Мэта конкурсу - паказаць становішча мільёнаў людзей у свеце і прыцягнуць увагу да пытанняў парушэння правоў чалавека, сацыяльнай ізаляцыі, узброеных канфліктаў, стыхійных бедстваў і міграцыі. Таксама лепшыя фатаграфіі будуць прадстаўлены на фотавыставе.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- У конкурсе могуць браць удзел як прафесійныя фатографы, так і аматары з усяго свету.
- Кожны канкурсант можа падаць не больш за 10 фотаздымкаў, якія могуць быць індывідуальнымі працамі або часткай серыі. Фотаздымкі павінны быць зробленыя паміж студзеня 2016 па кастрычнік 2017.
- Фотаздымкі павінны быць у фармаце JPEG, на здымку не павінны быць ніякіх пазнак аўтара (імя, прозвішча).
- Фатаграфіі неабходна адправіць на электронную пошту. Тэма ліста: XXI PREMIO LUIS VALTUEÑA + ENTRANT'S NAME AND SURNAME. Разам з фотаздымкамі неабходна адправіць і запоўнены бланк заяўкі (можна знайсці на сайце арганізатараў).
Крыніца: medicosdelmundo.es