Фотагісторыя. Экспрэс-курс ад Сяргея Балая

Экспрэс-курс пачнецца з азнаямленчай сесіі 17 студзеня і завершыцца 15 лютага 2020 года. Удзел у курсе бясплатны, колькасць удзельнікаў/ц абмежавана. Лепшыя ўдзельнікі/цы пасля заканчэння курса змогуць трапіць на майстар-клас замежнага трэнера ў Вільні (29.02-1.03.2019). Заяўкі прымаюцца анлайн да 10 студзеня 2020.

 

У рамках курсу ў Мінску пройдуць:

  • знаёмства (17 студзеня з 18.30 да 21.00),
  • тры інтэнсіву (18 студзеня, 1 лютага, 15 лютага з 11.00 да 18.00), праца кожнага ўдзельніка над уласным праектам.


Увага: Для ўдзелу ў адборы трэба даслаць архіў з 15-20 фота, звязаных рэпартажам або гісторыяй, або асобных кадраў. Фармат малюнка jpeg памер - 1200 pix па доўгім баку фота, 72 DPI. Усе фота павінны быць падпісаныя прозвішчам аўтара і пранумараваны лацінскімі літарамі. Напрыклад: 001_kavaliou.

Крыніца: baj.by