Форум у Венгрыі па экалагічным вымярэнні сацыяльнага прадпрымальніцтва
Форум па экалагічным вымярэнні сацыяльнага прадпрымальніцтва у Венгрыі – гэта мерапрыемства і абмен, які будзе падтрымліваць міжсектарнае супрацоўніцтва і наладжванне партнёрства паміж Erasmus+ фармальным і нефармальным сектары, таксама як і сацыяльным бізнесам па ўсіх пытаннях, звязаных з сацыяльным прадпрымальніцтвам і наавучаннем, са спецыяльным фокусам на экалогію і ахову навакольнага асяроддзя. Форум пройдзе ў 27-30 лістапада. Праграма фінансуецца Erasmus+: пакрываюцца выдаткі на праезд, пражыванне і харчаванне. Падаць заяўку анлайн да 16 верасня 2018.
Мэты праекта:
- падтрымаць міжсектарнае ўзаемадзеянне і наладзванне партнёрства паміж актарамі экасістэмы сацыяльнага прадпрымальніцтва;
- павысіць інфармаванасць і прасунуць экалагічнае вымярэнне сацыяльнага прадпрымальніцтва;
- даць магчымасць для наладжвання кантактаў і абмен ідэямі, інструментамі, метадамі, выклікамі і лепшымі практыкамі;
- выкарыстаць сацыяльнае прадпрыемства як сродак заахвочвання моладзі да падтрымання іх прадпрымальніцкіх навыкаў;
- падтрымаць крэатыўнасць, інавацыі, удзел, разнастайнасць і сацыяльную інклюзію моладзі;
- прадставіць інфармацыю пра Erasmus+ і іншыя магчымасці для спрыяння сацыяльнаму прадпрымальніцтву;
Мэтавая група: 80 удзельнікаў і ўдзельніц з наступным прафесійным бэкграўндам: ассацыяцыі кааператываў; сфера працаўладкавання, прадпрымальніцтва і сервісаў, падтрымліваючых сацыяльныя інавацыі (Гандлёвыя палаты, інкубатары, акселератары, банкі); прадстаўнікі фармальнай адукацыі; фундацыі; прадстаўнікі лакальных і рэгіянальных адміністрацый; даследчыкі; (сацыяльныя) прадпрымальнікі; моладзевыя працаўнікі.
Крыніца: salto-youth.net