Форум у Берліне па моладзевых ініцыятывах

Нямецкая арганізацыя "Ініцыятыва Сярэдняя і Ўсходняя Еўропа" 4-8 снежня 2014 года ладзіць форум, прысвечаны развіццю і супрацы моладзевых ініцыятываў. Мэта чатырохдзённага форуму – даследванне і абмеркаванне міжнароднай супрацы і паразумення ў краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

Да ўдзелу ў форуме запрашаюцца: прадстаўнікі недзяржаўных арганізацый Беларусі, Украіны, Польшчы, Румыніі, Чэхіі і Германіі, а таксама прадстаўнікі арганізацый, якія ўваходзяць у сетку "Ініцыятывы Сярэдняя і Ўсходняя Еўропа" (InMOE). Агульнае патрабаванне да ўдзельнікаў з недзяржаўных арганізацыяў - іх праца павінна быць звязана з развіццём грамадзянскай супольнасці.

Форум пройдзе ў Берліне. Арганізатары забяспечваюць пражыванне і харчаванне ўдзельнікаў, а таксама кампенсуюць транспартныя выдаткі ў памеры да 275 еўра. Арганізацыйны ўнёсак для сябраў партнёрскіх арганізацый "Ініцыятывы Сярэдняя і Ўсходняя Еўропа" (InMOE) складае 30 еўра, для прадстаўнікоў іншых арганізацый – 50 еўра. Кандыдаты маюць да 10 лістапада 2014 года запоўніць анкету. Па дадатковых пытаннях звяртайцеся да каардынатара праекта праз е-мэйл: [email protected].

Паводле Adukacyja.info.