Форум сацыяльнага прадпрымальніцтва ў Рызе (Латвія)

Форум сацыяльнага прадпрымальніцтва пройдзе ў Рызе (Латвія) 8 лістапада. Сацыяльныя прадпрымальнікі і прадстаўнікі традыцыйных прадпрыемстваў сустракаюцца з мэтай стварэння сумесных магчымасцей для вырашэння агульных сацыяльных задач. У гэтым годзе разглядаецца тры тэмы: занятасць, мадэль супрацоўніцтва ў галіне B2B і стварэнне ўстойлівых супольнасцей. Кошт удзелу: 40 еўра, для членаў Інстытута карпаратыўнай устойлівасці і адказнасці і індэкса ўстойлівасці: 30 еўра, для членаў Латвійскай асацыяцыі сацыяльнага прадпрымальніцтва: 25 еўра. Білеты можна набыць да 5 лістапада тут. Колькасць месцаў абмежаваная.

Да ўдзелу ў Форуме сацыяльнага прадпрымальніцтва 2017 года  запрашаюцца прадпрымальнікі, зацікаўленыя ў гэтай галіне, традыцыйныя прадпрыемствы, муніцыпалітэты, сродкі масавай інфармацыі і людзі з агенцтваў па сувязях з грамадскасцю, якія шукаюць ідэй і партнёраў па супрацоўніцтве ў дачыненні да ўстойлівых сацыяльных праектаў.

  • Поўная праграма даступная тут.
  • Мовы: латышскі і англійская (з сінхронным перакладам)
  • Мадэратар: Ева Йохансон, журналіст


Па дадатковую інфармацыю аб Форуме сацыяльнага прадпрымальніцтва 2017 звяртайцеся: Ліга Іванова, [email protected], +371 26464686

Крыніца: socialauznemejdarbiba.lv