Форум па устойлівым развіцці ў Белградзе

24-27 лютага 2016 года ў Белградзе Універсітэцкі Клуб ЮНЕСКА (Сербія) ладзіць міжнародны Форум па ўстойлівым развіцці. Запрашаюцца студэнты, маладыя спецыялісты, прадстаўнікі акадэмічных колаў, недзяржаўных арганізацыяў і прыватнага сектару, а таксама ўсе зацікаўленыя ва ўзросце 18-35 год.

Мерапрыемства скіравана на падрыхтоўку студэнтаў і маладых лідараў у галіне ўстойлівага развіцця, адукацыі і культуры для паляпшэння магчымасцей і дасягненняў у гэтых сферах. Форум уключае дыялог з экспертамі, абмен ведамі і досведам.

Удзельнікі форуму змогуць: знайсці патэнцыяльных партнёраў для супрацоўніцтва; надаць міжнародную бачнасць лакальным праблемам і прыцягнуць больш рэсурсаў для іх вырашэння; пазнаёміцца з прадстаўнікамі медыяў і сацыяльных сетак; бліжэй пазнаёміцца з Белградам і да т.п.

Удзел платны. Для замежных удзельнікаў унёсак складае 99 еўра, пражыванне - 35 еўра. Плата за ўдзел пакрывае харчаванне падчас форуму, кошт сертыфіката Універсітэцкага Клуба ЮНЕСКА, забеспячэнне матэрыяламі канферэнцыі, культурніцка-асветніцкія мерапрыемствы.

Удзел платны. Дэдлайн - 31 студзеня 2016 года. Каб падаць заяўку, калі ласка, націсніце сюды. Расклад форуму - тут. Па дадатковую інфармацыю неабходна перайсці на гэтую старонку.

 

Крыніца: Edu-Active.com.