Форум па працы з валанцёрамі/камі «На тваім баку»
Green Volunteer Service - «Зялёная сетка» 7 і 8 снежня ў Мінску арганізуе міжнародны форум па працы з валанцёрамі/камі і прыхільнікамі/цамі. Удзельнікі і ўдзельніцы форуму пазнаёмяцца з лепшымі міжнароднымі і беларускімі практыкамі ў працы з валанцёрамі/камі, абмяркуюць праблемы, якія існуюць у сектары, пагавораць пра магчымасць стварэння ўсеагульнай добраахвотніцкай базы ў Беларусі і даведаюцца як берагчы сябе пры працы з вялікай колькасцю людзей. Для ўдзелу ў форуме неабходна запоўніць рэгістрацыйную анкету да 3 снежня.
У першы дзень форуму ўдзельнікаў і ўдзельніц чакае:
- вопыт стварэння валанцёрскага сэрвісу на прыкладзе Украіны;
- панэльная дыскусія пра валанцёрскі рух у Беларусі;
- блок па прававым рэгуляванні валанцёрскага руху;
- праца з прыхільнікамі ад Мінскага веласіпеднага таварыства, беларускага Rotary Club, а таксама ад украінскага праекта Urban Space 100;
- блок па легальнаму збору грошай з прыхільнікаў;
- знаёмства з модулем для збору грошай Doika ад арганізацыі Falanster.
Другі дзень Форуму будзе прысвечаны тэме прафілактыцы выгарання. Удзельнікі і ўдзельніцы змогуць больш даведацца пра тое, што такое выгаранне і як яно ўплывае, а таксама пазнаёмяцца з метадамі і інструментамі, якія дапамагаюць яго прадухіляць.
Крыніца: facebook.com