Форум па праблемах даступнай прасторы для людзей з інваліднасцю (Мінск)
Офіс па правах людзей з інваліднасцю (Мінск) ладзіць у мінскай Галерэі сучаснага мастацтва "Ў" Форум даступнасці - мерапрыемства, на якім будуць прэзентаваны лепшыя спосабы і практыкі паляпшэння прасторы для людзей з інваліднасцю.
Удзельнікі форуму абмяркуюць пытанні даступнасці аб'ектаў і паслуг для людзей з інваліднасцю ў Беларусі, а таксама абмежаваныя магчымасці для іх у справе працаўладкавання, перасоўвання ў гарадской прасторы (пытанні архітэктуры), сферы культуры, адукацыі, спорце.
Да ўдзелу запрашаюцца грамадскія і камерцыйныя арганізацыі культурніцкай, экалагічнай, спартыўнай, адукацыйнай, бізнес-сферы, якія зацікаўлены ў абароне правоў людзей з інваліднасцю і пашырэнні іх магчымасцей.
Кандыдаты на ўдзел у Форуме мусяць даслаць заяўку, у якой неабходна пазначыць:
- назву арганізацыі;
- назву ініцыятывы/праекту па вырашэнні праблемаў даступнасці для людзей з інваліднасцю (з сціслым апісаннем яго мэтаў, задачаў, на каго скіраваны і да т.п.).
Дэдлайн - 3 траўня 2016 года. Заяўкі прымаюцца на е-эмйл: [email protected]. Падрабязнасці - тут.
Форум даступнасці пройдзе 6 траўня 2016 года з 13 да 17 гадзін па адрасе: Мінск, пр. Незалежнасці, 37а, Галерэя сучаснага мастацтва "Ў". Па дадатковых пытаннях можна звяртацца па тэл.: (017) 256 08 29. Удзел бясплатны.
Паводле DisRight.org.