Форум Медыя. Менеджмент. Будучыня (Мінск)
17-19 лістапада 2016 года ў Мінску пройдзе міжнародны медыяфорум "Медыя. Менеджмент. Будучыня". Мерапрыемства ладзяць Школа журналістыкі IBB (Мінск), "Студыя карысных кампетэнцый" (Гродна) у партнёрстве з Акадэміяй DW (Берлін).
На форум запрашаюцца: журналісты і рэдактары беларускіх СМІ, менеджэры медыяпраектаў, вэб-рэдактары, SMM-спецыялісты, супрацоўнікі рэкламных аддзелаў СМІ.
Тэма форуму - медыяменеджмент: планаванне, стварэнне і прасоўванне медыяпраектаў, манетызацыя, прыцягненне людскога рэсурсу, кіраванне СМІ, інш. У праграме - прэзентацыя Школы медыяменеджменту, якая запрацуе на пачатку 2017 года. Прадугледжаны майстар-класы. У форуме ўдзельнічаюць эксперты з Беларусі, Украіны, Германіі, Швецыі, Славакіі, Расіі.
Спікеры форуму:
- Таццяна Рэпкава (Славакія) - заснавальніца Клуба медыяменеджэраў;
- Ілля Красільшчык (Расія) - выдавец Meduza;
- Марына Золатава (Беларусь) - галоўны рэдактар TUT.BY;
- Сяргей Сахараў (Беларусь) - галоўны рэдактар CityDog;
- Галіна Малішэўская (Беларусь) - генеральны дырэктар ЗАТ "БелКП-ПРЕСС".
Анллайн-рэгістрацыя ўдзельнікаў ідзе да 12:00 па мінскім часе 3 лістапада 2016 года. Падрабязнасці тут. Старонка мерапрыемства на Фэйсбуку.
Паводле IBB-Minsk.by