Форум маладых вучоных у Стэнфардскім універсітэце (ЗША)
Да 13 лютага можна падаць заяўку на ўдзел у Форме маладых вучоных Стэнфардскага універсітэта (ЗША).
Форум будзе праходзіць 8-10 чэрвеня 2017 г. у Стэнфардскім цэнтры па пытаннях дабрачыннасці і грамадзянскай супольнасці (Stanford Center on Philanthropy and Civil Society). Цэнтр штогадова збірае даследчыкаў і вучоных, якія маюць магчымасць прэзентаваць свае ідэі (новуковыя працы), абмеркаваць іх і правесці цікавыя дыскусіі.
Кожную працу будуць прадстаўляць 2 чалавекі: даследчык ці даследчыца, якія працуюць у гэтай галіне, і студэнт магістратуры, апірантуры або кандыдат навук, які таксама працуе над гэтай тэмай. Адна з мэтаў форму – фарміраванне інтэлектуальнай супольнасці, якая зможа існаваць і па-за яго межамі. Форум адкрыты для шырокага спектру тэм. Сярод іх, наступныя:
• пашырэнне глабальнага кіравання, а менавіта – транснацыянальныя арганізацыі і іх уплыў;
• уплыў сацыяльных рухаў і адвакацкіх аб’яднаннняў на палітычныя рэформы;
• узаемадачыненні паміж філантропіяй і дэмакратыяй;
• новыя арганізацыйныя формы: ад гібрыдаў да арганізацый, якія маюць форму так званых B-карпарацый (ад кааператываў да камерцыйных арганізацый, якія маюць сацыяльную місію), карпаратыўная сацыяльная адказнасць, уздзеянне інвестыцый;
• новыя падыходы да аналізу ролі сацыяльнага капіталу ў грамадстве;
• новыя мадэлі грамадскіх медый і інфармацыі: ад журналістыкі да энцыклапедый і навуковай прадукцыі.
Арганізатары аплочваць транспартныя выдаткі ўдзельнікаў і забяспечваюць пражыванне
Хто можа ўдзельнічаць
Арганізатары вітаюць удзел студэнтаў і студэнтак магістратуры і аспірантуры, а таксама кандыдатаў навук, каторым цікавая сёлетняя тэма форуму. Вітаюцца заяўкі ад прадстаўнікоў розных дысцыплін і абласцей. Арганізацыйны камітэт форума прымае працы маладых навукоўцаў, якія даследавалі грамадзянскую супольнасць і філантропію, да 13 лютага 2017 г. Мова форума – ангельская.
Па дадатковых пытаннях звяртайцеcя, калі ласка, на адрас электроннай пошты:
[email protected].
Больш падрабязная інфармацыя даступная па гэтай спасылцы
Источник: pacscenter.stanford.edu