Форум маладых прафесіяналаў "Europe Lab" у Літве
23-26 ліпеня 2015 года ў Вільні і Расейняі (Літва) пройдзе форум маладых прафесіяналаў "Europe Lab". Форум ёсць ўнікальнай камунікацыйнай платформай для "праваднікоў" зменаў, якія працуюць у сферы дзяржкіравання, бізнэсу, грамадскіх арганізацый.
Форум "Europe Lab" распачнецца ў Вільні з публічнай дыскусіі на тэму "Праваднікі зменаў: пошук магчымасцяў для трансгранічнага дыялогу".
Тэмы форуму:
- гістарычная памяць і культура памяці: канфлікты ўспрымання,
- трансгранічны рух, візы, міграцыя: еўрапейскія межы ў глабальным свеце,
- пераасэнсаванне гарадской прасторы: новае жыццё закінутых раёнаў,
- карупцыя: агульная бяда ці стымул да прагрэсу?
У межах мерапрыемства запланаваныя некалькі паралельных воркшопаў. Аўтары лепшых сумесных праектаў, распрацаваных падчас сустрэчы, атрымаюць гранты на іх рэалізацыю.
Анлайн-заяўку на ўдзел неабходна запоўніць да 15 траўня 2015 года. Па дадатковых пытаннях можна звяртацца на е-мэйл: [email protected].
Паводле Adukacyja.info.