Форум маладых лідэраў у Еўрапарламенце (Брусель)
З 8 па 11 снежня 2014 года ў Бруселі (Бельгія) адбудзецца Форум маладых лідэраў краін Усходняга партнёрства.
Для ўдзелу ў Форуме арганізатары адбяруць шэсьць кандыдатаў з краін ЕС і па тры ўдзельніка з кожнай краіны Ўсходняга партнёрства - з Беларусі, Украіны, Малдовы, Грузіі, Арменіі, Азербайджана.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- маладыя лідэры ва ўзросце ад 20 да 35 гадоў;
- досвед дзейнасці і працы ў сферы палітыкі, адукацыі, бізнэсу і грамадзянскай супольнасці.
Падчас Форуму адбудуцца "круглыя сталы" і дыскусіі з удзелам еўрапарламентарыяў, прадстаўнікоў еўраінстытутаў і экспертаў. Працоўныя мовы Форуму моладзевых лідэраў - англійская і руская. Арганізатары пакрываюць усе выдаткі, звязаныя з удзелам у мерапрыемстве, забяспечваюць пражыванне і афармленне віз.
Для падачы заяўкі кандыдаты маюць да 10 кастрычніка 2014 года даслаць матывацыйны ліст і CV на e-mail: [email protected].
Паводле edu-active.com