Форум маладых будаўнікоў міру (Гаага)

20-24 верасня 2016 года ў Гаазе (Нідэрланды) ладзіцца адмысловы форум для маладых міратворцаў. 45 ўдзельнікаў мерапрыемства засвояць досвед распрацоўкі сумесных стратэгій у галіне бяспекі і захавання міру.

Патрабаванні да кандыдатаў:

- узрост 18-30 год;

- валоданне ангельскай.

Перавага аддаецца тым, хто мае прафесійны досвед у галіне трансфармацыі канфліктаў і захавання міру. Унёсак удзельніка складае 50 еўра, арганізатары на 70 адсоткаў кампенсуюць суму транспартных выдаткаў.

Дэдлайн - 9 ліпеня 2016 года. Падрабязней - тут.

 

Паводле Adukacyja.info.