Форум інавацыйных ідэй на карысць рэгіянальнага развіцця (Магілёў)
Першы беларускі Форуме інавацыйных ідэй, якія спрыяюць развіццю рэгіёнаў нашай краіны, адбудецца ў Магілёве 19-20 красавіка бягучага года. Мэта Форума: папулярызацыя дзейнасці рэгіянальных грамадскіх ініцыятыў і ўнёска, які яны робяць у развіццё сваіх рэгіёнаў. Удзел у Форуме возьмуць прадстаўнікі/цы грамадскіх арганізацый, журналісты/кі, актыўныя грамадзяне. Калі вы зацікаўленыя ўзяць удзел у Форуме, калі ласка, запоўніце да 29 сакавіка форму заяўкі анлайн.
У межах Форума адбудуцца прэзентацыі цікавых рэгіянальных ініцыятыў, майстар-класы па арганізацыі сувязяў з грамадскасцю, наладжванні супрацоўніцтва з мясцовымі ўладамі, прыцягненні мясцовых рэсурсаў, дыскусіі пра магчымасці ўмацавання рэгіянальных арганізацый і супрацоўніцтва паміж імі. Ад адной арганізацыі можна заявіць максімум 2 чалавек.
Прыярытэтам пры адборы будуць карыстацца прадстаўнікі/цы арганізацый, якія бралі ўдзел у праграме “Акадэмія рэгіянальнага развіцця” (2018). Адабраным удзельнікам і ўдзельніцам будуць кампенсаваныя выдаткі на пражыванне, харчаванне, а таксама на праезд да месца правядзення Форума (зваротныя квіткі ўдзельнікі аплочваюць самі). Інфармацыя пра вынікі адбору будзе прадстаўленая да 5 красавіка.
Крыніца: 3sektar.by