Форум для лідараў/к у Тбілісі (Грузія)
Грузінскі інстытут стратэгічных даследаванняў пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Швецыі займаецца рэалізацыяй новага праекта - Тбіліскі форум трансфармацыйнага лідарства. Мэта праекта - распрацоўка праграмы лідарства для маладых лідараў з краін Усходняга партнёрства і 4-х краін ЕС, палепшыць разуменне палітычных і эканамічных пераўтварэнняў, паглыбіць веды аб палітычнай, эканамічнай і сацыяльнай дынамікі ў Усходнім і Заходнім рэгіёнах. Арганізатары аплочваюць транспартныя выдаткі і пражыванне. Апошні тэрмін падачы заяўкі - 7 верасня 2018.
Форум складаецца з 2-х этапаў: 1 - форум у Тбілісі (лістапад 2018), 2 - вучэбная паездка ў Стакгольм, Швецыя (люты 2019).
Гэта ўнікальны форум для маладых лідараў, які прадастаўляе знаёмства, абмен вопытам і практычны трэнінг з мэтай палепшыць веды і навыкі. Лепшыя спікеры/кі з урада, бізнесу, міжнародны арганізацый і адукацыйных устаноў пададуць сваё меркаванне аб важных палітычных, сацыяльных і эканамічных пытаннях краін ЕС і Усходняга партнёрства.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- праграма разлічана на маладых лідараў (па 2 лідара з кожнай краіны);
- кандыдаты/кі могуць быць супрацоўнікамі ўрадавых устаноў, адукацыйных устаноў, прыватных арганізацый і НДА;
- узрост 24 - 35 гадоў;
- выдатнае валоданне ангельскай мовай;
- грамадзяне такіх краін: Арменія, Азербайджан, Беларусь, Эстонія, Грузія, Літва, Малдова Польшча, Швецыя і Украіна
Кандыдатам і кандыдаткам неабходна адправіць ліст, у якім паказаць сваю матывацыю і прымацаваць CV (у патрэбны 2 рэкамендацыі). Мова дакументаў - англійская. Ліст неабходна адправіць на [email protected]. Тэма ліста: "TTLF 2018 - Application."
Крыніца: giss.org.ge