Форум Беларускай Mоладзі «Наша Справа»
5 кастрычніка 2019 ў стартап-хабе Імагуру ў Менску, з 12:00 да 19:00 адбудзецца II Форум Беларускай Моладзі «Наша Справа». Мэта мерапрыемства: пазнаёміць між сабой людзей ад 18 да 35, якія хочуць рухаць Беларусь наперад. Удзел бясплатны. Удзельнікам/цам з рэгіёнаў прадугледжана кампенсацыя праезду. Рэгістрацыя анлайн.
Праграма форуму:
11:30-12:00 Рэгістрацыя.
12:00-12:45 Інтэграцыйная гульня.
12:45-13:45 "Інсайды з Палаты Прадстаўнікоў. Чым займаюцца дэпутаты і як у парламенце прымаюцца законы?" Ганна Канапацкая, дэпутатка.
13:45-15:15 "Ад актывізму да бізнэсу захоўваючы беларускасць". Мікіта Броўка, сузаснавальнік Symbal.by, бізнэсоўца.
15:15-15:25 Кава-пауза.
15:25-16:55 "Лайк, шэр, рэпост: як стаць інфлюенсерам у сацсетках?" Наста Пілюгіна, cузаснавальніца Dzigital, журналістка-фрылансерка.
16:55-17:05 Перапынак.
17:05-18:05 Наста Пілюгіна. Працяг.
18:05-19:00 "Як прасоўваць традыцыйную беларускую культуру сярод моладзі?" Вожык, ідэолаг у раённым Доме Культуры.
19:00 PizzaParty
Крыніца: docs.google.com