Фонды Адкрытае грамадства: Стыпендыі для сацыянальных інаватараў у галіне правоў чалавека
сер, 2016-11-30 20:02
Фонды "Адкрытае грамадства" прапануюць стыпендыі асобам, якія распрацоўваюць інавацыйныя і нешаблонныя падыходы для вырашэння фундаментальных грамадскіх праблем.
Стыпендыя разлічана на 1 год і складае 80-100 тыс. даляраў ЗША (памер вызначаецца ў залежнасці ад працоўнага досведу, узроўню дахода кандыдата, стажу, інш.).
Вітаюцца прапановы новых рашэнняў у галіне правоў чалавека.
Кандыдаты мусяць валодаць нестандартным мысленнем, быць пазбаўленымі вузкага кругагляду і месніцтва, добра валодаць пісьмовай і вуснай ангельскай мовай.
Умовы падачы заяўкі і заданне для кандыдатаў можна знайсці тут.
Дэдлайн - 1 сакавіка 2017 года.
Паводле MladiInfo.eu