Фонды Адкрытае грамадства: Прэміі лідарства грамадзянскай супольнасці 2017
Фонды "Адкрытае грамадства" (ЗША) прапануюць пакрыццё выдаткаў па праграме Civil Society Leadership Awards на навучанне ў магістратуры кандыдадам, якія маюць акадэмічныя ды прафесіянальныя поспехі і дэманструюць глыбокую прыхільнасць да ўдзелу ў пазітыўных сацыяльных змяненнях. Праграма скіравана на будучых лідараў з краін, у якіх грамадзянскай супольнасці не стае дэмакратычных практык у мясцовым кіраванні і сацыяльным развіцці.
Фінансаванне прызначана для навучання ў вышэйшых навучальных установах па ўсім свеце па магістарскіх праграмах наступных дысцыплін:
- камунікацыя і медыя;
- культура, гісторыя і грамадства;
- даследаванні развіцця;
- эканоміка;
- лідарства і адукацыйны менеджмент;
- ахова навакольнага асяроддзя і менеджмент прыродных рэсурсаў;
- правы чалавека і/альбо гендарныя даследаванні;
- права (заканадаўства аб правах чалавека);
- палітыка і міжнародныя даследаванні;
- ахова здароўя і менеджмент у гэтай сферы;
- дзяржпалітыка і адміністраванне;
- сацыяльная праца і сацыяльная палітыка.
У праграме адсутнічае дыскрымінацыя ўдзельнікаў па наступных прыкметах: узрост, раса і колер скуры, пол, веравызнанне, сэксуальная арыентацыя, інваліднасць.
Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца грамадзяне наступных краін: Азербайджан, Беларусь, Камбоджа, Дэмакратычная Рэспубліка Конга, Рэспубліка Конга, Егіпет, Экватарыяльная Гвінея, Эрытрэя, Эфіопія, Лаос, Лівія, М'янма, Паўднёвы Судан, Сірыя, Туркменістан, Узбекістан.
Вітаюцца кандыдаты, якія валодаюць лідарскім патэнцыялам для грамадзянскай супольнасці, выдатна валодаюць мовай навучання (ангельскай, нямецкай або французскай), маюць магчымасць удзелу ў акадэмічнай праграме, маюць намер вярнуцца ў родную краіну ці рэгіён для падтрымкі развіцця грамадзянскай супольнасці.
Дэдлайн - 15 верасня 2016 года. Падрабязнасці тут.
Паводле Edu-Active.com.