Фонд Terra Foundation прапануе гранты ў ЗША на даследаванні, прысвечаныя амерыканскаму мастацтву і візуальнай культуры перыяду да 1980-х гадоў
Даследчыя гранты ў ЗША - гэта праграма падтрымкі даследчых праектаў, прысвечаных амерыканскаму мастацтву і візуальнай культуры перыяду да 1980-х гадоў. Праграма заклікана дапамагчы даследчыкам, якія не з'яўляюцца грамадзянамі ЗША, правесці даследаванні і наведаць калекцыі ў ЗША. Дэдлайн - 15 студзеня.
У рамках праграмы ўдзельнікі і ўдзельніцы змогуць:
- вывучыць новыя матэрыялы;
- наведаць музеі і прыватныя калекцыі;
- пазнаёміцца з мастакамі, арт-дылерамі, архівістамі, куратарамі, навукоўцамі ўніверсітэтаў;
- атрымаць кансультацыі ў мясцовых архівах, бібліятэках;
- завесці прафесійныя знаёмствы, якія могуць спатрэбіцца ў наступных даследаваннях.
Штогод выдзяляецца 20 грантаў.
- да 6000 $ - аспірантам з Еўропы, Канады, Аўстраліі і Новай Зеландыі.
- да 7000 $ - аспірантам з Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі.
- да 9000 $ - старшым навуковым супрацоўнікам.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- прэтэндаваць на грант могуць студэнты аспірантуры і старэйшыя навуковыя супрацоўнікі, якія пражываюць за межамі ЗША;
- кандыдаты павінны мець магчымасць падарожнічаць у рамках праграмы;
- неабходна ўмець працаваць з дэдлайнам;
- патрабуецца патэнцыял у правядзенні даследаванняў.
Кандыдатам і кандыдаткам неабходна адправіць заяўку і прымацаваць да яе такія дакументы: CV і апісанне даследчага праекта, якое тлумачыць неабходнасць паездкі ў ЗША (максімум 5 старонак), таксама апісанне плана паездкі з прыблізнымі датамі і маршрутам, плюс бюджэт паездкі і два рэкамендацыйных лісты. Усе дакументы павінны падавацца на англійскай мове.
Крыніца: terraamericanart.org