Фонд развіцця мясцовых супольнасцей (CMDF) прымае заяўкі на праекты развіцця мясцовых супольнасцей

Фонд развіцця мясцовых супольнасцей (CMDF) працягвае прыём заявак ад беларускіх арганізацый і ініцыятыў, якія спрыяюць ўдзелу грамадзян у жыцці мясцовых супольнасцей. Бліжэйшы тэрмін падачы праектных прапаноў - 30 красавіка 2018 года (уключна). Максімальная працягласць праекта складае 12 месяцаў. Памер фінансавання залежыць ад спецыфікі праекта і не можа перавышаць $10,000.
 
Якія ідэі падтрымлівае Фонд? Гэта могуць быць ідэі любой накіраванасці, якія здольныя аб'яднаць жыхароў для сумеснай дзейнасці і дасягнення рэалістычных, грамадска карысных вынікаў. Тэмы праектаў могуць уключаць паляпшэнне мясцовай інфраструктуры, добраўпарадкаванне тэрыторыі, развіццё добрасуседскіх адносін, кампаніі па абароне і прасоўванні правоў і інтарэсаў, ўкараненне інструментаў і практык ўдзелу грамадзян у прыняцці рашэнняў на мясцовым узроўні.

Крыніца: cmdfund.org