Фонд развіцця мясцовых супольнасцей (CMDF) аднаўляе прыём заявак

Pact рады паведаміць, што Фонд развіцця мясцовых супольнасцей (CMDF) аднаўляе прыём заявак на фінансаванне праектаў мясцовага развіцця.
 
Місія CMDF

Місіяй Фонда з'яўляецца падтрымка ініцыятыў грамадзян, скіраваных на паляпшэнне якасці жыцця на мясцовым узроўні ў Беларусі. Фонд вітае разнастайныя віды грамадзянскай актыўнасці, якая дае на выніку самаарганізацыю, супольныя дзеянні і станоўчыя змены ў супольнасцях.
 
Хто можа падаваць заяўку
Зарэгістраваныя і незарэгістраваныя некамерцыйныя недзяржаўныя арганізацыі, нефармальныя ініцыятывы і грамадзяне.
 
Працягласць праекта
Максімальная працягласць праекта можа складаць 12 месяцаў.
 
Бюджэт праекта

Памер фінансавання залежыць ад спецыфікі, працягласці і аб'ёма дзейнасці праекта. Максімальны памер фінансавання аднаго праекта не можа перавышаць 10,000 даляраў. Сярэдні памер фінансавання складае каля 4,000 даляраў.
 
Падача і разгляд праектных прапаноў
Праектныя прапановы падаюцца праз анлайн форму на сайце ў раздзеле Падаць заяўку.
 
Заяўкі прымаюцца на сталай аснове. Рашэнне пра падтрымку ці адхіленне праектных прапановаў прымаюцца Радай Фонда, як правіла, адзін раз у квартал.
 
Больш падрабязна з дзейнасцю Фонда можна азнаёміцца на сайце CMDfund.org. З дадатковымі пытаннямі звяртайцеся на электронны адрас CMDF@pactworld.org ці праз скайп CMDFund.
 
Фонд развіцця мясцовых супольнасцей (CMDF) быў заснаваны ў 2009 годзе з мэтай развіцця мясцовых грамадзянскіх ініцыятываў у Беларусі. Дзейнасць CMDF здзяйсняецца некамерцыйнай арганізацыяй Pact, Inc пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID).

Крыніца: www.cmdfund.org