Фонд правоў чалавека і праграма "МАТРА" Амбасады Каралеўства Нідэрландаў

З мэтай падтрымкі развіцця грамадзянскай супольнасці і дэмакратыі ў Беларусі Нідэрланды зрабілі наяўнымi дзве праграмы - Фонда правоў чалавека і праграму малых праектаў "МАТРА". Амбасада будзе прапаноўваць гранты не больш за € 25,000. Апошні тэрмін падачы праектных прапаноў - 15 жніўня 2014 г.

 Праграма "МАТРА"
 Праекты дадзенай праграмы павінны спрыяць працэсам трансфармацыі Беларусі ў плюралістычную, дэмакратычную краіну, спрыяць стварэнню моцнай грамадзянскай супольнасці, якая ўдзельнічае ў грамадскім жыццi Беларусі. Прыкладамi прымальных малых праектаў з'яўляюцца наступныя ініцыятывы:
•    па ўмацаванні вяршэнства закона;
•    накіраваныя на папулярызацыю грамадскага ўдзелу ў разнастайных працэсах;
•    стымулюючыя і падтрымліваючыя грамадзянскую актыўнасць;
•    па павышэнні ўплыву няўрадавых арганізацый на трансфармацыйныя працэсы;
•    развіваючыя інавацыйную адукацыю ў актыўным грамадстве;
•    змяняючыя стаўленне грамадства да фундаментальных правоў чалавека.
  Праграма Фонду правоў чалавека
 У межах Фонду па правах чалавека Амбасада Каралеўства Нідэрландаў для дадзенага конкурсу будзе падтрымліваць стратэгічныя мерапрыемствы з відавочным упорам на:
•    абарону правоў чалавека;
•    роўныя правы жанчын;
•    роўныя правы ЛГБТ;
•    свабоду слова, друку і Інтэрнэта, свабоду рэлігіі і перакананняў;
•    абарона правоў бiзнесу.
Патрабаванні: заяўкі павінны мець стаўленне да апісаных мэт праграм "МАТРА" і Фонду правоў чалавека; працягласць праектаў не павінна быць больш за 12 месяцаў; мэтавая група праектаў павінна несці частку выдаткаў ці працы. Чыста дабрачынныя дзейнасці - такія, як медыцынская дапамога ці ахвяраванні ежы, - не разглядаюцца ў якасці структурнага ўкладу у працэс рэформаў.
Заяўкі на гранты павінны быць пададзены на англійскай мове на e-mail: [email protected]. Удакладніць пытанні магчыма праз скайп Matra.Kap ці па тэлефоне +48 22 559 12 51. Азнаёміцца з прыкладам праектнай заяўкі можна тут.


Паводле Poland.NlEmbassy.org